З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Poa arctica — від травяністых раслін сямейства метлюжковыя (Poaceae ). Распаўсюджаныя ў арктычных і паўночных альпійскіх частках Паўночнай Амерыкі і Еўразіі .
Шматгадовая расліна . Карэнішча падоўжанае. Сцёблы цыліндрычныя, гладкія, 20—60 см даўжынёй; жылістыя. Ліставыя пласціны шырынёй 1—2,5 мм, зялёныя або шаравата-зялёныя, голыя. Суквецці — адкрытыя, ланцэтныя або яйкападобныя мяцёлкі 4—15 см даўжынёй, утрымліваюць некалькі каласкоў . Урадлівыя каласкі ўтрымліваюць 2—3 урадлівых кветкі . Каласкі яйкападобныя, сціснутыя па баках, 5—8 мм даўжынёй.
Гэты арктычна-альпійскі від распаўсюджаны ў Паўночнай Амерыцы (Грэнландыя , Канада , Аляска і ЗША ) і Еўразія (Расія , Фінляндыя , Ісландыя [сумнеўна], Нарвегія [у тым ліку Шпіцберген , Ян-Маен ], Швецыя ).
Лісце і лігула
Мяцёлка
Батанічная ілюстрацыя
Зноскі